У цэнтры Кіева некалькі дзясяткаў актывістаў, выкрыкваючы нацыяналістычныя лёзунгі, спрабавалі зьнесьці камуністычныя помнікі, у тым ліку помнік савецкаму генералу Мікалаю Ватуціну.
Паліцыя перашкодзіла актывістам гэта зрабіць, што выклікала бойку. У выніку ўдзельнікі акцыі разышліся, інфармацыі аб пацярпелых няма.