Як найменей 17 чалавек, паводле апошніх дадзеных, загінулі ў ЗША ад урагану «Майкл».
Колькасьць загінулых можа ў далейшым павялічыцца з пашырэньнем пошукавых апэрацыяў у прыбярэжных раёнах штату Флорыда, найбольш пацярпелых ад удару стыхіі. Ратавальнікі пакуль не змаглі дабрацца да некаторых зь іх.
Your browser doesn’t support HTML5
ЗША: Наступствы наймагутнейшага шторму ў Флорыдзе за 80 гадоў - відэа
Пошукавыя працы ўскладняе адсутнасьць тэлефоннай і інтэрнэт-сувязі ў многіх раёнах.
Ураган «Майкл» прынёс магутныя вятры і ліўні, спрычыніўшы павокі і разбурэньні ў некалькіх рэгіёнах на паўднёвым усходзе ЗША.
Безь сьвятла застаюцца каля 1,5 мільёна дамоў.