Пад уплывам «радыкальных сайтаў» беларус стаў вырабляць самаробную выбухоўку з агульнадаступных кампанэнтаў. Пра гэта распавёў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей на міжнароднай канфэрэнцыі «Папярэджаньне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху», піша БелТА.
Затрыманага ў 2016 годзе прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці. Таксама ў «прафіляктычных мэтах» у Беларусі актывізавалі працу па выяўленьню асобаў, якія падвяргаюцца ў інтэрнэце з «дэструктыўнай прапагандай», але пакуль ня мелі кантактаў з вярбоўшчыкамі міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў. Таксама лякалізуюць дзейнасьць анархістаў і нэафашыстаў, якія прасоўваюць сябе праз інтэрнэт.
Ад 2016 у Беларусі абмежавалі доступ да:
- 160 мэдыясупольнасьцяў анархістаў і нэафашыстаў;
- 100 асобным інфармацыйным і аўдыёвізуальным матэрыялам;
- 10 сайтам.