У Лос-Анджэлесе на захадзе ЗША адбылася ўспышка тыфу — бактэрыяльнай хваробы, якая перадаецца вошамі і блохамі.
Колькасьць хворых на тыф дасягнула 57 чалавек.
Мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў праводзіць апрацоўку свойскіх жывёлаў, пазбавіцца ад сьмецьця на падворках, не карміць дзікіх жывёлаў, скасіць траву і трымаць сьмецьцевыя бакі шчыльна зачыненымі.
Да вынаходніцтва антыбіётыкаў падчас эпідэмій гінула да паловы хворых на тыф. Цяпер пры своечасовым звароце да лекараў тыф, як правіла, вылечваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за палову выпадкаў адру ў Эўропе ў першым паўгодзьдзі прыйшлося на Ўкраіну