Нобэля далі за аналіз уплыву надвор'я на эканоміку

Юбілейную, пяцідзясятую Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі навукоўцы Ўільям Нордхаўс і Пол Ромэр за ўключэньне зьмены клімату і тэхналягічных інавацый у доўгачасовы эканамічны аналіз.

​У адрозьненьне ад іншых нобэлеўскіх прэмій узнагароду за заслугі ў галіне эканомікі заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе. Яе таксама называюць прэміяй «памяці Альфрэда Нобэля» — сам Нобэль ня ўказваў прэмію ў сваім завяшчаньні.