Паліцыя ўзяла пад ахову жонку зьніклага прэзыдэнта Інтэрполу

Мэн Хунвэй.

Француская паліцыя ўзяла пад ахову жонку зьніклага ў Кітаі прэзыдэнта Інтэрполу Мэна Хунвэя. Пра гэта паведамляе брытанская газэта Independent. Раней жонка чыноўніка паведаміла, стала атрымліваць пагрозы па тэлефоне і ў сацыяльных сетках.

Аб зьнікненьні кіраўніка Інтэрполу стала вядома 5 кастрычніка. СМІ паведамілі, што ў паліцыю зьвярнулася ягоная жонка, якая жыве ў Ліёне. Паводле яе слоў, чыноўнік паехаў у Кітай пры канцы верасьня і перастаў выходзіць на сувязь.

Ганконская прэса паведаміла 5 кастрычніка, што прэзыдэнт Інтэрполу, хутчэй за ўсё, затрыманы кітайскімі ўладамі, бо знаходзіцца пад сьледзтвам. Сьцьвярджаецца, што паліцыя магла выклікаць яго на допыт адразу пасьля прылёту ў краіну. Француская газэта Le Monde мяркуе, што затрыманьне Хунвэй зьвязана з барацьбой за ўплыў у кітайскіх кіруючых колах.

МУС Францыі накіравала ў Пэкін запыт аб месцазнаходжаньні чыноўніка. Але адказу пакуль не атрымала.

Мэн Хунвэй узначаліў Інтэрпол два гады таму. Ён стаў першым прадстаўніком Кітая на гэтай пасадзе.