Француская паліцыя шукае кіраўніка Інтэрполу

Мэн Хунвэй

Француская паліцыя пачала расьсьледаваньне зьнікненьня прэзыдэнта Інтэрполу Мэна Хунвэя.

Агенцтвы паведамляюць, што ў паліцыю зьвярнулася жонка Хунвэя, якая жыве ў францускім Ліёне. Паводле яе словаў, у канцы верасьня прэзыдэнт Інтэрполу паехаў у Кітай і пасьля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.

У Інтэрпол, створаны для аб’яднаньня намаганьняў праваахоўных органаў розных дзяржаў, уваходзяць 192 краіны. Намесьнік міністра публічнай бясьпекі Кітаю Мэн Хунвэй быў абраны на пасаду прэзыдэнта Інтэрполу ў лістападзе 2016 году на чатырохгадовы тэрмін.