Ужо сёньня: дзень народзінаў Яна Булгака

Ян Булгак. Наваградзкі замак, здымак 1930 году

Падзеі 6 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 кастрычніка 1876 году нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў краю, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы жыцьця Яна Булгака

Таксама ў гэты дзень

1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм). Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны па тэрытарыяльным прынцыпе, павелічэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. 3 траўня 1791 году Чатырохгадовы сойм прыняў першую ў Эўропе канстытуцыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі захавалася 20 калёнаў у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 году

1939 — скончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клебэрга.

1948 — у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.

1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларус».

У гэты дзень нарадзіліся

1887 — Ле Карбюзье, францускі архітэктар і дызайнэр.

1908 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт.

1927 — Паўль Бадура-Шкода, аўстрыйскі піяніст.

1940 — Віктар Паўлаў, савецкі і расейскі актор тэатра кіно.

1948 — Джэры Адамс, ірляндзкі палітык.

У памяці

1677 — Альберт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.

1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік ўсеагульнай адукацыі.

1929 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца.

1996 — Станіслаў Каласанты Роек, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз.