Аўтамабіль высланага з Нідэрляндаў грамадзяніна Расеі Аляксея Маранца, падазраванага эўрапейскімі спэцслужбамі ў арганізацыі хакерскіх нападаў, зарэгістраваны на адрас вайсковай часткі расейскай вайсковай выведкі, раней вядомай як ГРУ, паведамляе выданьне The Insider.
На гэты ж адрас зарэгістраваныя аўтамабілі яшчэ 305 чалавек, якія ў базе Дзяржаўнай інспэкцыі бясьпекі дарожнага руху (ДзІБДР) пазначаныя з усімі пашпартнымі дадзенымі і мабільнымі тэлефонамі, многія — з указаньнем вайсковай часткі № 26165 як месца працы.
Яшчэ адзін выяўлены заходнімі спэцслужбамі расейскі хакер, Аляксей Мінін, указаў у якасьці свайго адрасу вуліцу Народнага Апалчэньня, 50. Па гэтым адрасе знаходзіцца ваенная акадэмія Міністэрства абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захад абвінавачвае ГРУ. Новыя падрабязнасьці таемных апэрацый вайсковых шпіёнаў РасеіВыданьне адзначае, што любы карыстальнік базы ДзІБДР можа атрымаць поўную інфармацыю аб служачых той самай вайсковай часткі, якую на Захадзе абвінавачваюць у самых скандальных хакерскіх атаках апошніх гадоў.