20 верасьня ў Флорыдзе на 51-м годзе жыцьця пасьля цяжкой хваробы памёр журналіст Яраслаў Беклемішаў. Апошнія гадзіны журналіст знаходзіўся ў рэанімацыі.
17 верасьня для аплаты лячэньня Беклемішава ягоныя сябры абвясьцілі збор сродкаў. На момант публікацыі сабралі амаль 9 тысяч даляраў. Да кампаніі далучыліся 157 чалавек.
У 1990-я Беклемішаў працаваў вядоўцам папулярнай праграмы «Крок» на Беларускім тэлебачаньні. Пасьля эміграваў у ЗША, дзе працягваў журналісцкую працу.