У Берасьці з моста ўпаў аўтакран. Відэа

Каля вуліцы Паплаўскага ў Берасьці ўвечары 9 верасьня аўтакран упаў з моста падчас будаўніцтва Заходняга аб’езду. Момант падзеньня зафіксавалі на відэа.

«Віртуальны Брэст» піша, што аўтамабільны мост, «здаецца, пацярпеў ня моцна, а вось тэхніка атрымала значныя пашкоджаньні і наўрад ці падлягае аднаўленьню».

Паводле шэрагу мясцовых СМІ, пацярпелых у здарэньні няма. Мясцовыя міліцыя і МНС пра яго не паведамляюць. Папярэдне магчымай прычынай здарэньня называюць тое, што кансоль бэтоннай бэлькі моста ня вытрымала нагрузкі.