Былому дарадцу перадвыбарчага штабу Трампа прысудзілі 14 сутак турмы

Джордж Пападопулас

Былы памочнік па замежных справах перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа Джордж Пападопулас правядзе 14 сутак у турме. Яго прызналі вінаватым у тым, што 27 студзеня 2017 году даў ФБР ілжывыя паказаньні ў справе аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары 2016 года.

У леташнім кастрычніку Пападопулас прызнаў сябе вінаватым у дачы ілжывых паказаньняў і спрабаваў схаваць або прыменшыць свае кантакты з расейскімі прадстаўнікамі, адзін зь якіх прапаноўваў даць Трампу кампрамат на яго апанэнта ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.