У Беластоку затрымалі дваіх за выбух у гандлёвым цэнтры

Адзін з гандлёвых цэнтраў у Беластоку. Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя затрымала двух мужчын, якія падазраюцца ў закладаньні выбуховага прыстасаваньня ў гандлёвым цэнтры пры вуліцы Варшаўскай у Беластоку.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, падазраваныя мужчыны, 35-гадовы і 65-гадовы, зьяўляюцца супрацоўнікамі гэтага цэнтру.

Прымітыўнае выбуховае прыстасаваньне, якое, паводле сьледзтва, вырабіў у сваім доме на паддашшы малодшы з затрыманых, выбухнула ў цэнтры 3 верасьня. Ніхто не пацярпеў.

Абодвум мужчынам пагражае пакараньне зьняволеньнем да 10 гадоў.