У 12:12 Міністэрства надзвычайных сытуацыяў заявіла пра ліквідацыю пажару — прыблізна праз 15 хвілінаў пасьля першых пастоў пра дым над горадам. Лекары хуткай дапамогі і прадстаўнікі МНС заявілі, што пацярпелых няма.
Прэс-сакратарка менскага ўпраўленьня МНС Вольга Мельчанка паведаміла Свабодзе, што сыгнал аб пажары ў мэблевай краме на вуліцы Веры Харужай, 25, паступіў у 11:53, у 12:06 пажар быў лякалізаваны, а ў 12:11 ліквідаваны.
Паводле папярэдняй вэрсіі, агучанай менскім МНС, прычынай пажару магла быць іскра ад пілы «баўгаркі», якой у парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі працавалі ў часе мадэрнізацыі прадпрыемства.
Пажар ахапіў 70 м² даху, гарэў уцяпляльнік. Ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі 19 пажарных машын.
Дым ад пажару было відаць здалёк — ці не з паловы гораду.
#минск ул Веры Хоружей 25 горит мебельный центр. К месту прибывают @112MINSK @112by Подробности позже
— МЧС Минска (@112MINSK) 30 августа 2018 г.
UPD: 12.11 Пожар на ул. Веры Хоружей ликивдирован.
— МЧС Минска (@112MINSK) 30 августа 2018 г.