Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў кампанію Google у тым, што яе пошукавы сэрвіс у Інтэрнэце, на яго думку, мэтанакіравана выдае на галоўных старонках толькі навіны з крытыкай Трампа. У іх ліку ён уключыў матэрыялы СМІ, якія назваў «фэйкавы».
Трамп сказаў, што Google «душыць галасы кансэрватараў» і хавае так званыя «пазытыўныя» навіны. Амэрыканскі лідэр паабяцаў «разабрацца» ў гэтай сытуацыі, якую ахарактарызаваў як спробу інфармацыйнага кантролю з боку інтэрнэт-гігантаў.
Google search results for “Trump News” shows only the viewing/reporting of Fake News Media. In other words, they have it RIGGED, for me & others, so that almost all stories & news is BAD. Fake CNN is prominent. Republican/Conservative & Fair Media is shut out. Illegal? 96% of....
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 28 sierpnia 2018
У кастрычніку мінулага года Трамп заявіў, што СМІ, якое выказвае нязгоду зь ім, можа быць зачынены. Ён неаднаразова крытыкаваў многія вядучая амэрыканскія СМІ за тое, што яны, на яго погляд, распаўсюджваюць пра яго недакладную інфармацыю. Па гэтай прычыне кіраўнік Белага дома ня раз называў «ворагамі народа» такія выданьні, як The New York Times, Washington Post, NBC, ABC, CBS, CNN і шэраг іншых.