Гулец забіў двух чалавек і параніў больш за дзясятак у нядзелю, 26 жніўня, у горадзе Джэксанвіл, штат Флорыда, піша Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю. Нападнік, 24-гадовы Дэвід Кац з Балтымара, застрэліўся.
Мужчына прыехаў на чэмпіянат у сымуляваньні амэрыканскага футболу Madden NFL 19, сьцьвярджае паліцыя, і ўчыніў страляніну зь пісталета ў піцэрыі, дзе ішла трансьляцыя гульні. Што менавіта стала прычынай нападу, паліцыя не паведамляе — у мясцовых СМІ ходзяць чуткі, што ён прагуляў на турніры, але гэта пакуль не пацьверджана і не зьняпраўджана.
У гэтай, ужо трэцяй за два гады, масавай страляніне ў Флорыдзе забітыя два чалавекі (плюс самагубства нападніка), параненыя прынамсі 11, яшчэ прынамсі двое пацярпелі ў час уцёкаў.
Падчас здарэньня, якое некаторыя прысутныя трансьлявалі ўжывую праз тэлефоны, паліцыя неаднаразова прасіла людзей, у тым ліку праз Twitter, трымацца далей ад месца злачынства. У сацыяльных сетках і блогах заклікалі відавочцаў не апісваць дзеяньні паліцыянтаў, каб не «падказваць» меркаваным злачынцам.
Mass shooting at the Jacksonville Landing. Stay far away from the area. The area is not safe at this time. STAY AWAY #TheLandingMassShooting
— Jax Sheriff%27s Office (@JSOPIO) 26 августа 2018 г.