Удзельнікі пратэстуюць супраць палітыкі ўраду, узначальванага Дэмакратычнай партыяй, лідэрам якой зьяўляецца кантраверсійны мільярдэр Уладзімір Плахатнюк.
Людзі са сьцягамі Малдовы і ЭЗ выкрыквалі слоганы «Далоў мафію» і «Плахатнюк — у турму».
Дэманстрацыя была арганізаваная праэўрапейскімі апазыцыйнымі партыямі «Дзеяньне і салідарнасьць», «Плятформа Годнасьць і Праўда» і Лібэральна-дэмакратычнай партыяй.
Пратэстоўцы зладзілі намёты на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу ў Кішынэве і заклікалі працягваць пратэст 27 жніўня.