Падзеі 16 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
16 жніўня 1903 году на Меншчыне нарадзіўся Мікола Абрамчык, прэзыдэнт БНР. Вучыўся ў Празе. Стаў адным зь лідэрам беларускае эміграцыі. Раду БНР узначальваў з 1947 году да свае сьмерці — у 1970-м.
Таксама ў гэты дзень
1941 — у СССР апублікавалі загад, паводле якога чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.
1945 — у Маскве паміж СССР і Польшчай падпісалі дамову аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой была пакладзеная «лінія Керзона», прапанаваная яшчэ ў 1919–1920 гадах. Згодна з дамовай, ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. У межах польскай дзяржавы апынулася значная колькасьць беларускага насельніцтва.
1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай.
1995 — большасьць насельніцтва Бэрмудзкіх выспаў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1874 ― Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзкі дзяяч, рэдактар-выдавец газэты «Наша ніва», сэнатар у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзяяч.
1913 ― Мэнахем Бэгін, ураджэнец Берасьця, ізраільскі палітычны дзяяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1978 (супольна з прэзыдэнтам Эгіпту Садатам).
1935 — Аляксандар Падлужны, беларускі мовазнаўца.
У памяці
1976 ― Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.
1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу.
1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт.