Супраць жанчыны, якая нібыта ўдарыла міліцыянта абцасам, завялі крымінальную справу

Ілюстрацыйнае фота

У Горадні завялі крымінальную справу супраць жанчыны і мужчыны, якіх затрымалі нібыта за бойку зь міліцыянтамі 5 траўня, піша БелТА.

Іх падазраюць у супраціўленьні супрацоўніку органаў унутраных спраў з ужываньнем гвалту. Паводле ч. 2 арт. 363 за такое злачынства пагражае да 5 гадоў абмежаваньня ці пазбаўленьня волі.

Падазраваных затрымалі пасьля інцыдэнту ў горадзенскай кавярні «Семафор». Паводле УУС Горадзенскага аблвыканкаму «кампанія вяла сябе неспакойна». На выклік прыехала міліцыя. Адна з удзельніц канфлікту ўдарыла супрацоўніка міліцыі абцасам у галаву.

Жыцьцю міліцыянта нічога не пагражае. Расьсьледаваньне працягваецца, прызначаны экспэртызы.