У Паўднёвым Судане падпісалі пагадненьне аб завяршэньні грамадзянскай вайны

Урад Паўднёвага Судану, паўстанцкія групы і апазыцыйныя партыі падпісалі фінальнае сусьветнае пагадненьне аб завяршэньні грамадзянскай вайны, якая доўжылася з 2013 году.

Прэзыдэнт краіны Сальва Кір, паўстанцкі лідэр Рыек Мачар і альянс апазыцыйных лідэраў 5 жніўня падпісалі гэтае пагадненьне ў суседнім Судане.

Кіір сказаў у сваім тэлевізійным звароце, што пагадненьне прадугледжвае стварэньне пераходнага ўраду, а Мачар будзе адноўлены на пасадзе віцэ-прэзыдэнта. Згодна з дамоўленасьцямі, урад узначаліць сам Кіір.

Грамадзянская вайна ўспыхнула ў Паўднёвым Судане ў 2013 годзе. Канфлікт у гэтай усходнеафрыканскай краіне абвастрыўся у сярэдзіне сьнежня, калі ўлады абвінавацілі Мачара ў спробе дзяржаўнага перавароту. Узброенае супрацьстаяньне працягвалася паміж народнасьцю дынка, да якой належыць Кір, і народнасьцю нуэраў, прадстаўніком якой зьяўляецца Мачар.

У выніку вайны дзясяткі тысяч людзей загінулі, каля чатырох мільёнаў грамадзян пакінулі свае дамы.