На Філіпінах бульдозэрам зьнішчылі Lamborghini, Ford Mustang і Porsche. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Такім чынам прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ змагаецца з карупцыяй. 68 аўтамабіляў маркі Lamborghini, Ford Mustang і Porsche нелегальна ўвезьлі ў Філіпіны. Раней іх канфіскоўвалі і прадавалі ў даход дзяржавы. Дутэртэ лічыць, што дзяржава ня можа атрымліваць прыбытак са «злачынных аўтамабіляў».