У Менску зьбіраюць подпісы, каб абмежаваць рух матацыклістаў уначы

Адкрыцьцё мотасэзону ў Менску, красавік 2018

На сайце Petitions.by 1 жніўня зьявілася пэтыцыя за абмежаваньне руху матацыклаў у начны час.

У пэтыцыі прапануюць абмежаваць рух матацыклаў па вуліцах населеных пунктаў у начны час.

«Шмат хто езьдзіць без глушыльніка, на вялікай хуткасьці, у выніку рухавік транспартнага сродку стварае вельмі моцны шум, тым самым парушаючы права на адпачынак грамадзянаў у начны час», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства транспарту і камунікацый і Ўпраўленьне ДАІ МУС Беларусі.