У Швэцыі скралі дзьве каралеўскія кароны

Ілюстрацыйнае фота

Рабаўнікі зьехалі на маторнай лодцы.

Паводле паліцыі, рабаўніцтва адбылося ўдзень у аўторак у саборы гораду Стрэнгнэс, які месьціцца на захад ад Стакгольму. Рабаўнікі разьбілі шкляную скрыню і забралі кароны караля Карла IX і ягонай жонкі Крысьціны, а таксама іншыя каралеўскія рэгаліі 17 стагодзьдзя.

Пасьля гэтага яны зьехалі на маторнай лодцы, якая чакала за некалькі соцень мэтраў на возеры Мэлярэн, трэцім найвялікшым возеры Швэцыі.