Ізраіль зьбіў сырыйскі зьнішчальнік

Сырыйскі самалёт «Сухой-22» (Ілюстрацыйнае фота)

Ізраіль зьбіў сырыйскі зьнішчальнік «Сухой». Як сьцьвярджаюць ізраільскія вайскоўцы, зьнішчальнік парушыў паветраную прастору Ізраілю, заляцеўшы на два кілямэтры ўглыб краіны, у раёне Галянскіх вышынь.

Па самалёце выпусьцілі дзьве ракеты. Вайскоўцы дапускаюць, што самалёт упаў на тэрыторыі Сырыі. Паводле непацьверджаных дадзеных, пілёт загінуў. Гэта першы з 2014 года выпадак, калі Ізраіль зьбіў пілятаваны самалёт.

Дзяржаўнае сырыйскае агенцтва SANA сьцьвярджае, што самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Сырыі. Страту самалёта ў Дамаску пакуль не пацьвердзілі.