Удзельніца Pussy Riot атрымала 15 сутак за акцыю ў фінальным матчы ЧС

Актывістка групы Pussy Riot Вераніка Нікульшына, якая выбегла на поле ў матчы фіналу чэмпіянату сьвету па футболе, атрымала 15 сутак арышту. Суд прызнаў яе вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкулу аб парушэньні правілаў паводзін на спартовых мерапрыемствах.

Як паведамляе сайт «Медуза», Нікульшынай таксама забаранілі наведваць спартовыя спаборніцтвы тэрмінам на тры гады.

У часе фінальнай гульні чэмпіянату сьвету па футболе на поле выбеглі актывісты Pussy Riot у паліцэйскай уніформе, іх затрымалі , у часе допыту паліцыянт выказаў шкадаваньне, што «цяпер не 1937 год».

Pussy Riot выбеглі на поле ў фінале Чэмпіянату Сьвету