Паліцыя паведамляе пра новы выпадак атручэньня ў Солсбэры

Горад Солсбэры ў Вялікай Брытаніі

Паліцыя ў брытанскім горадзе Солсбэры займаецца расьсьледаваньнем новага атручэньня паблізу рэстарана Zizzi. У гэтым рэстаране абедалі Сяргей і Юлія Скрыпалі, перад тым як у іх зьявіліся сымптомы атручэньня.

Пра гэта паведамляе тэлеканал Sky News. «Цяпер мы маем справу з інцыдэнтам на Касл-стрыт, Солсбэры, з удзелам чалавека ва ўзросьце 30 гадоў», — пацьвердзіла паліцыя графства Ўілтшыр.

У паведамленьні паліцыі гаворыцца, што, «улічваючы інцыдэнты ў Солсбэры і Эймсбэры, мы прымаем меры засьцярогі дзеля забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі».

Паліцыя абяцае абнаўляць інфармацыю для грамадзкасьці па меры яе паступленьня.