Дзевяцігадовая дзяўчынка выратавала чацьвярых сясьцёр і братоў, адна сястра загінула на пажары

Ілюстацыйнае фота

Калі загарэўся дом, дзеці былі адны, без дагляду, бацька працаваў у полі, а іх маці выпівала ў суседзяў. Васьмігадовая дзяўчынка загінула на пажары.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Палесьсе Пастаўскага раёна днём 1 ліпеня.

Калі пачаўся пажар, старэйшая, дзевяцігадовая дзяўчынка, вынесла з агню чацьвярых малодшых братоў і сясьцёр, спрабавала пабудзіць васьмігадовую сястру, але не змагла. Цела дзіцяці знайшлі пажарныя пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі.

Выратаваным хлопчыкам было 5 і 6 гадоў, дзяўчынкам — 3 гады і 1 год. Шматдзетныя бацькі стаялі на ўліку як сям’я, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Зараз дзяцей забралі ў сацыяльны прытулак, паведамляе прэс-служба МНС.