Reuters: Трамп сустрэнецца з Пуціным у Хэльсынкі 16 ліпеня

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу ў 2017 годзе.

Сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна адбудзецца 16 ліпеня ў Хэльсынкі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-службу Крамля.

У Крамлі заявілі, што два лідэры абмяркуюць бягучы стан і пэрспэктывы адносін ЗША і Расеі, а таксама міжнародныя праблемы.

Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін сустракаліся двойчы ў межах шматбаковых міжнародных самітаў і прынамсі восем разоў гутарылі па тэлефоне. Аднак, асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША не было з часу анэксіі Крыму ў 2014 годзе.