Пра гэта паведаміў сёньня мадэратар ад АБСЭ на перамовах па Данбасе, амбасадар Марцін Сайдзік.
Рэжым цішыні на лініі сутыкненьня на Данбасе мае наступіць з 0 гадзін 01 хвіліны 1 ліпеня.
Ранейшыя пагадненьні аб спыненьні агню на Данбасе, як правіла, парушаліся ў першыя ж дні або неўзабаве пасьля падпісаньня. Але летам 2016 году рэжым прыпыненьня агню доўжыўся 6 тыдняў.
На перамовах у Менску Ўкраіна патрабавала, каб у межах рэжыму цішыні быў наладжаны кантроль Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ на непадкантрольным Кіеву ўчастку мяжы з Расеяй. Паводле Кіеву, гэта мелася б дапамагчы прадухіліць пастаўкі на Данбас новых партый зброі і боепрыпасаў. Расея на паседжаньні Кантактнай групы выступіла супраць гэтай прапановы.