У кіеўскім рэстаране ўладальнік расстраляў наведнікаў: адзін чалавек загінуў, двое параненых

Ілюстрацыйнае фота

У Абалонскім раёне Кіева ў адным з рэстаранаў уладальнік установы страляў па наведніках, у выніку адзін чалавек загінуў, яшчэ двое параненыя.

Як перадае Эспрэса, кампанія зь некалькіх мужчын і жанчын адпачывала ў рэстаране. У нейкі момант адбыўся канфлікт паміж гасьцямі і ўладальнікам, з-за чаго і пачалася стральба.

60-гадовы ўладальнік заявіў, што «кліенты абражалі яго асабіста ў прысутнасьці яго дачкі, якая таксама працуе ў дадзеным рэстаране».

«У разгар спрэчкі ўладальнік дастаў пісталет ПМ і пачаў страляць. Адзін з мужчын атрымаў агнястрэльныя раненьні, не сумяшчальныя з жыцьцём, яшчэ дваіх з раненьнямі шпіталізавалі лекары», — гаворыцца ў паведамленні.

Рэстаратара затрымалі. На месцы здарэньня працуе апэратыўна-сьледчая група.