Да расейскага консульства ў Кіеве прынесьлі пудзіла «ватніка». Фотафакт

Ля консульства Расеі ў Кіеве адбылася акцыя «Забярэце сваіх — аддайце нашых». Актывісты заклікалі абмяняць затрыманых ва Ўкраіне расейскіх грамадзянаў на ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі. Паводле сцэнару тэатралізаванай акцыі, актывісты прынесьлі да консульства пудзіла «ватніка».