У Аўганістане талібы забілі 30 вайскоўцаў

Талібы і мірныя жыхары падчас перамір'я

На захадзе Аўганістанe баявікі руху «Талібан» падчас некалькіх нападаў забілі прынамсі 30 аўганскіх вайскоўцаў.

Паведамленьні аб нападах у правінцыі Багдыс пацьвердзіў яе губэрнатар і самі талібы.

Гэта першы буйны напад пасьля завяршэньня перамірʼя, якое аўганскія ўлады заключылі з талібамі з 12 да 19 чэрвеня ў сувязі са сьвяткаваньнем завяршэньня месяца Рамадан.

Аўганскія ўлады ў аднабаковым парадку працягнулі перамірʼе, аднак талібы адмовіліся яго выконваць.

Прадстаўнік уладаў паведаміў агенцтву France Presse, што «Талібан» выкарыстаў перамірʼе для збору інфармацыі аб месцах дысьлякацыі ўрадавых войскаў.