У Нью-Джэрзі ў выніку страляніны пацярпелі 20 чалавек

У амэрыканскім горадзе Трэнтан (штат Нью-Джэрзі) сёньня раніцай у выніку інцыдэнту са стральбой 20 чалавек былі параненыя. Адзін з дваіх нападнікаў, 33-гадовы мужчына, забіты, яго саўдзельнік паранены і затрыманы.

Паводле тамтэйшага пракурора, чацьвёра пацярпелых, сярод якіх 13-гадовы хлопчык, знаходзяцца ў крытычным стане. Як паведаміла агенцтва AP, двое падазраваных адкрылі стральбу каля трох гадзін раніцы на пляцоўцы фэстывалю мастацтваў Art All Night.

Ідзе сьледзтва, паліцыя лічыць, што ў нападнікаў маглі быць саўдзельнікі, і апытваюць сьведак.