Кіраўнік Паўночнай Карэі прыбыў на гістарычны саміт у Сынгапур

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын

Тут упершыню могуць сустрэцца лідэры Паўночнай Карэі і ЗША.

Кім Чэн Ын рыхтуецца да сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Яна адбудзецца 12 чэрвеня на высьпе Сэнтоса, — перадае ВВС.

Фотаздымак прыбыцьця Кім Чэн Ына разьмясьціў у твітэры міністр замежных спраў Сынгапуру Вівіян Балякрышнан.

Вашынгтон спадзяецца, што сустрэча пачне працэс, у выніку якога Паўночная Карэя адмовіцца ад ядзернай зброі.

Напярэдадні саміту абодва кіраўнікі дзяржаваў сустрэнуцца з прэм’ер-міністрам Сынгапуру Лі Сянь Лунгам.