У Бэрліне паліцыянт адкрыў агонь у катэдральным саборы

У катэдральным саборы Бэрліна паліцыянт страляў у чалавека.

У афіцыйным твітэры бэрлінскай паліцыі паведамляецца, што супрацоўнік праваахоўных органаў адкрыў агонь, каб абясшкодзіць дэбашыра. Куля трапіла ў нагу мужчыны. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя.

У цяперашні час месца здарэньня ачэплена. Ля ўваходу ў сабор дзяжурыць «хуткая дапамога».