Інспэкцыйная група вайскоўцаў Вялікай Брытаніі наведае Беларусь

З 4 па 7 чэрвеня ў адпаведнасьці з палажэньнямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе на тэрыторыі Беларусі будзе знаходзіцца інспэкцыйная група Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі.

Кантралёрамі будзе праведзена інспэкцыя вайсковай часткі (па выбары інспэктараў), якая зьяўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэньнямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.

Паводле інфармацыі Мінабароны, у складзе інспэкцыйнай групы, акрамя шасьці вайсковых інспэктараў з Вялікай Брытаніі, возьмуць удзел па адным інспэктары зь Бэльгіі, Нідэрляндаў і Нарвэгіі, паведамляе Інтэрфакс.