Паўночная Карэя гатовая пазбавіцца ядзернай зброі, — прэзыдэнт Паўднёвай Карэі

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын. 26 траўня 2018

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін сустракаўся з лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам у суботу 26 траўня. Падчас сустрэчы паўночнакарэйскі кіраўнік пацьвердзіў гатовасьць да поўнай дэнуклеарызацыі краіны і сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Саміт ЗША і Паўночнай Карэі заплянаваны на 12 чэрвеня ў Сынгапуры. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі заявіў, што ён мае адбыцца пасьпяхова, — паведамляе Reuters.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 26 траўня пацьвердзіў, што саміт у Сынгапуры мае адбыцца і да яго ідзе падрыхтоўка. Раней Дональд Трамп заяўляў, што адмовіўся ад сустрэчы зь лідэрам Паўночнай Карэі.