Кітай атрымае сёлета ад Расеі дзесяць зьнішчальнікаў

У 2016-2017 гадах Кітай ужо атрымаў 14 зьнішчальнікаў у рамках кантракту коштам каля 2,5 мільярда даляраў

Расейская дзяржкарпарацыя «Ростех» паставіць Кітаю дзесяць зьнішчальнікаў Су-35 у гэтым годзе, паведаміла ў чацьвер інфармагенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на «Ростех».

У карпарацыі паведамілі, што ў агульнай складанасьці Кітай закупіць 24 зьнішчальнікі ў рамках пагадненьня аб’ёмам каля 2,5 мільярда даляраў, піша «Інтэрфакс».