У Нямеччыне невядомы страляў у мінакоў, ёсьць ахвяры

У горадзе Саарбрюкэн на паўднёвым захадзе Нямеччыны невядомы ўчыніў бязладную страляніну па мінаках.

Пра гэта паведамляе Spiegel Online.

Інцыдэнт адбыўся каля 14.30 у раёне Фэхінген.

У выніку страляніны два чалавекі загінулі. Таксама ў паліцыі паведамляюць пра некалькі параненых.

Праваахоўнікам удалося затрымаць нападніка на месцы.

Ягоныя матывы пакуль невядомыя.