«Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі». 9-клясьнікі ў Віцебску замяралі рэйтынг Лукашэнкі. ФАТАФАКТ

Віцебскія дзевяціклясьнікі Павал і Сяргей 19 траўня вырашылі замерыць рэйтынг Лукашэнкі.

Хлопцы выйшлі з плякатам «Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі» на Маскоўскі праспект, каб паназіраць, ці часта ім будуць сыгналіць кіроўцы.

Адзін з іх трымаў плякат, другі фіксаваў падзеі на відэа. Хлопцы кажуць, што сыгналілі даволі актыўна, хоць правілы дарожнага руху забараняюць выкарыстоўваць гукавы сыгнал не па прызначэньні.