На пасяджэньні гарадзкой рады гораду Нікапалю ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны ў пятніцу, 4 траўня, адбылася страляніна.
Як паведамляе паліцыя Нікапалю, на сэсіі адбыўся канфлікт і паміж дэпутатамі і актывістамі «Правага сэктару».
На пачатку паседжаньня, калі дэпутаты прымалі парадак дня, да трыбуны падышлі прадстаўнікі «Правага сэктару» з заклікамі мяняць уладу. Яны падняліся на трыбуну і, паводле відавочцаў, надзелі дэпутату Аляксандру Рыбакову на галаву пакет з кефірам, а мэра Андрэя Фісака аблілі зялёнкай.
У адказ дэпутат Рыбакоў дастаў пісталет і стрэліў зь яго. Адна куля трапіла ў столь, другая — у сьцяну. Ніхто з прысутных паранены ня быў.
Паліцыя пачала крымінальную справу па частцы 293 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (групавое парушэньне грамадзкага парадку).