У акваторыю Чорнага мора ўвайшлі караблі NATO

У акваторыю Чорнага мора ўвайшлі ваенныя караблі NATO, у іх ліку брытанскі ракетны эсьмінец, фрэгаты Гішпаніі, Турцыі, Нямеччыны, Грэцыі, Румыніі і Балгарыі.

Як паведамілі ў марскім камандаваньні NATO, караблі накіроўваюцца на вучэньні ў Эгейскае мора.

У гэтым годзе караблі NATO некалькі разоў заходзілі ў Чорнае мора. У прыватнасьці, у лютым эсьмінцы ЗША, абсталяваныя крылатымі ракетамі «Тамагаўк», правялі там артылерыйскія стральбы. Масква тады заявіла, што караблі «правакуюць Расею».