У Бразыліі абрынуўся палаючы будынак. Шмат ахвяраў. ВІДЭА

У Сан-Паўлу ў Бразыліі ў выніку магутнага пажару абрынуўся высотны будынак Paisandu Plaza Towerblock. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра шматлікія сьмяротныя ахвяры.

Паводле «New York Times», будынак меў больш за 20 паверхаў. У ім пастаянна ніхто не пражываў, але яго выкарыстоўвалі сквотэры.У дадзены момант паведамляецца пра адну сьмяротную ахвяру і трох зьніклых бязь вестак. Пажар тушыла каля 160 пажарнікаў, адзін быў паранены.

Будзе дапоўнена.