Прынамсі 57 чалавек загінулі ў тэракце ў Кабуле

У сталіцы Аўганістану, Кабуле, сёньня адбыўся тэракт, пры якім загінулі прынамсі 57 чалавек і 119 параненыя.

Сьмяротнік падарваў бомбу каля цэнтру рэгістрацыі выбарнікаў у цэнтры гораду. Напад адбыўся ў цэнтры выдачы дакумэнтаў для выбаршчыкаў. Туды жыхары гораду прыходзілі для рэгістрацыі перад выбарамі ў парлямэнт, заплянаванымі на кастрычнік.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за выбух праз сваё інфармацыйнае агенцтва AMAQ.