Амэрыканскі часопіс Time не ўключыў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей сьвету ў 2018 годзе. Прэзыдэнт фігураваў у сьпісе апошнія чатыры гады, пачынаючы з 2014-га.
У прэс-рэлізе часопіс ня згадвае Пуціна, але заўважае, што іх сьпіс не зьяўляецца «мерай сілы» ці «сукупнасьцю назапашаных вех».
See who is on @TIME%27s list of the world’s most influential people #TIME100 https://t.co/uz6dyTRRxQ
— TIME (@TIME) 20 kwietnia 2018
Сьпіс 2018 году традыцыйна падзелены на пяць катэгорый: «лідэры», «куміры», «артысты», «тытаны» і «наватары».
У гэтым годзе ў сьпіс самых уплывовых лідэраў, куды раней уключалі расейскага прэзыдэнта, увайшлі 27 чалавек. Сярод іх прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, кітайскі лідэр Сі Цзіньпін, прэм’ер-міністр Канады Джастын Трудо і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын.