Прынамсі 17 дзяцей загінулі, калі школьны аўтобус сарваўся з дарогі ў гарах Індыі, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на афіцэраў індыйскай паліцыі.
У аўтобусе было больш за 30 дзяцей. На месцы здарэньня працуюць ратавальнікі, якія знайшлі ўжо 17 загінулых дзяцей.
У Індыі самыя небясьпечныя ў сьвеце дарогі. Паводле ўрадавай статыстыкі, за 2015 год у дарожна-транспартных здарэньнях у Індыі загінулі 150 тысяч чалавек.