Былога прэзыдэнта, якога падазраюць у хабары на $11 мільярдаў, узялі пад варту 

Лі Мён Бак

Пракуратура Паўднёвай Карэі 9 красавіка прад’явіла абвінавачваньні ў карупцыі экс-прэзыдэнту краіны Лі Мён Баку, які ўзначальваў краіну ў 2008-2013 гадах. Яго абвінавачваюць у хабарніцтве, прысваеньні сродкаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні ўладай, парушэньні выбарчага заканадаўства.

Неадкладна пасьля выдачы ордэру экс-прэзыдэнт быў узяты пад варту і зьмешчаны ў цэнтар папярэдняга зьняволеньня. Пракуратура накіравала ў суд 80 тысяч старонак матэрыялаў сьледзтва. Адвакаты Лі Мён Бака выклалі сваю пазыцыю ў пісьмовым выглядзе на некалькіх дзясятках старонак.

Пракуратура падазрае былога прэзыдэнта ў атрыманьні хабараў як мінімум на 11 мільярдаў даляраў. Экс-прэзыдэнт сваю віну адмаўляе, заяўляючы, што яго перасьледуюць паводле палітычных матываў.