У Крыме сутыкнулася маршрутка і цягнік. Пяцёра чалавек загінулі

Ілюстратыўнае фота

Пяцёра чалавек загінулі і чацьвёра пацярпелі пры сутыкненьні цягніка і мікрааўтобуса у горадзе Армянску на поўначы Крыму.

Пра гэта начальнік адзьдзела інфармацыі і грамадзкіх сувязей МУС па рэспубліцы Вольга Кандрашова, перадае https://www. bbc. com/russian/news-43689459 ВВС.

«Электрацягнік, які ідзе па маршруце Джанкой-Армянск, сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes Sprinter на чыгуначным пераезьдзе. Мікрааўтобус накіроўваўся па маршруце Севастопаль-Армянск. У выніку ДТЗ ёсць загінулыя і пацярпелыя. Усе яны — пасажыры аўтобуса», — павеадамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Расеі.

Агулам у мікрааўтобусе знаходзіліся 13 чалавек.