Ліст пра сьмерць брата спазьніўся на 73 гады

Your browser doesn’t support HTML5

Ліст пра сьмерць брата спазьніўся на 73 гады

80-гадовы Пётра Быкаў разьлічвае атрымаць вялікую грашовую кампэнсацыю за тое, што ягонай маці пасьля вайны адмовілі ў выплаце пэнсіі за сына, які прапаў на фронце бязь вестак.

У​ вёсцы Будзіслава Віцебскага раёну, дзе жыла сям’я, мясцовыя ўлады залічылі брата Пятра Быкава ў «здраднікі» і на ўсе просьбы сям’і адказвалі: «Няхай вам Нямеччына дапамагае».

У 2016 годзе пры дапамозе інтэрнэту сваякі франтавіка знайшлі электронную копію паведамленьня пра яго геройскую сьмерць і даведаліся, што ён пахаваны пад Харкавам, дзе ўкраінскія ўлады паставілі помнік.