Суд у Екацерынбургу адхіліў пазоў супраць сьвятара, які параўнаў Леніна з Гітлерам
Your browser doesn’t support HTML5
Суд у расейскім Екацерынбургу адхіліў пазоў супраць сьвятара, які параўнаў Леніна з Гітлерам. Пазоўнік патрабаваў публічных прабачэньняў, бо палічыў, што параўнаньне абражае мільёны людзей.
«Правакацыйны паклёп на Леніна, кіраўніка маёй былой савецкай дзяржавы, абражае асабіста мяне — чалавека гонару, палкоўніка непераможнай савецкай арміі, які годна выканаў свой працоўны воінскі грамадзянскі абавязак», — заявіў палкоўнік у адстаўцы Мікалай Рабчэўскі.
Суд адхіліў ягоны пазоў, але Рабчэўскі мае намер дамагчыся прабачэньняў у судзе вышэйшай інстанцыі. На ягоны жаль, у Расеі ёсьць крымінальны артыкул за абразу рэлігійных пачуцьцяў, але пакуль няма артыкулу за абразу пачуцьцяў камуністычных.